Алякса́ндр Я́каўлевіч Ка́рпаў (, вёска Харынская, Разанская губерня РСФСР — 15 студзеня 1998, Мінск, Беларусь) — казахстанскі і беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1964), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1985).

Жыцьцяпіс Займаўся ў драматычным гуртку гарадскога клуба Рашаль. У 1939—1941 гадах навучаўся ў Калінінскім тэатральным вучылішчы. Стаў кіраўніком тэатральнага калектыву ў Рашалі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Сябра КПСС з 1943 годаКарпов Александр Яковлевич Кино: Энциклопедический словарь/Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1987. — 640 с, 96 л. ил..

У 1945—1949 гадах — мастацкі кіраўнік Палацаў культуры ў местах Рашалі і Кашыры.

У 1956 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Рыгора Рашаля і Юрыя Генікі). Працаваў рэжысёрам кінастудыі «Казахфільм», з 1968 года — «Беларусьфільм». Сабра Саюза кінематаграфістаў Беларусі, з 1981 годзе — 1-ы сакратар і сакратар праўлення.

Пахаваны на Маскоўскіх могілках Мінска.

Фільмаграфія

Акцёр 1960 — Цішыня — Сафонаў 1975 — Доўгія вёрсты вайны — камдыў 1982 — Асабістыя рахункі

Рэжысёр 1957 — Наш любы лекар (разам з Шакенам Айманавым) 1958 — Далёка ў горах 1960 — Цішыня 1961 — Сплаў 1963 — Сказ пра маці 1968 — Дарога ў тысячу вёрстаў 1970 — Белая зямля 1972 — Заўтра будзе позна 1975 — Доўгія вёрсты вайны 1980 — Шлюбная ноч 1982 — Асабістыя рахункі 1989 — Ягоны батальён

Сцэнарыст 1968 — Дарога ў тысячу вёрстаў 1980 — Шлюбная ноч 1992 — Пайсці і не вярнуцца

Прэміі і ўзнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1964) Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1985) Крыніцы