Кры́ца — бясформенная цвёрдая маса жалеза са шлакавымі ўключэннямі, порамі, нераўнамерным размеркаваннем вугляроду. Пры археалагічных раскопках гарадзішчаў і селішчаў на Беларусі крыцы трапляюцца з VII ст. да н.э., калі з балотнай руды ў сырадутных печах атрымлівалі дробныя кавалкі масай у сотні грамаў. 3 павелічэннем аб’ёму плавільнай печы маса крыцы павялічылася да некалькіх кілаграмаў, у перыяд позняга сярэдневякоўя — 25—30 кг. 3 крычнага жалеза выраблялі прылады працы, зброю, прадметы ўжытку, упрыгожанні.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Матэрыялы і прадукты металургіі