Ціт Зайцаў — беларускі Праведнік народаў свету.

Подзвіг У горадзе Талачын сумесна са сваім сябрам Іванам Бароўскім напярэдадні ліквідацыі Талачынскага гета 12 сакавіка 1942 года схаваў і хаваў аж да вызвалення дзевятнадцацігадовую яўрэйскую дзяўчыну Марыю Бараду, у замужжы Рубіржэўскую. Дзяўчына была дачкой франтавога сябра Зайцава Юды Барады, з якім ён пазнаёміўся ў аўстрыйскім палоне падчас Першай сусветнай вайны. Яна таксама сябравала з яго ўнучкай. Марыю хавалі ў вёсцы Слабодка, ва ўдаўца Івана Бароўскага, куды Ціт Зайцаў перыядычна прыязджаў. Сям’я Марыі засталася ў гета, сама яна затым жыла ў ЗША.

Ціт Зайцаў памёр у пачатку 1960-х гадоў.

16 ліпеня 1997 года музей Яд ва-Шэм прысвоіў Ціту Зайцаву ганаровае званне «Праведнік народаў свету»

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы, чыя дата смерці не вызначана Катэгорыя:Праведнікі народаў свету