Надмагілле Мікалая Крыштофа Радзівіла — надмагілле з бюстам у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы, самы ранні падобны помнік на тэрыторыі Беларусі. Пастаўлена ў памяць пра Крыштофа Мікалая Радзівіла (1590—1607), сына Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, які памёр падчас вучобы ў Балонні ва ўзросце 16 гадоў. Надмагілле зроблена з рознакаляровага мармуру пасля 1607 года.
Паміж калонамі, якія нясуць фрыз і разарваны франтон, — бюст юнака, акаймаваны лаўровым вянком. Свабодныя маляўнічыя складкі адзення прыгожа драпіруюцца ля пляча. Тонкая апрацоўка мармуру, майстэрства падбору колеру, суадносіны бюста з архітэктурнымі кампанентамі і дошкай з тэкстам сведчаць аб высокім прафесійным узроўні скульптара.
Помнік выкананы па канонах італьянскага Адраджэння, якія патрабавалі пэўнай ідэалізацыі, абагульнення вобраза, гарманічнага спалучэння вонкавай і ўнутранай прыгажосці. І ў той жа час у колеравым і архітэктурна-пластычным вырашэнні адчуваюцца ўжо стылявыя адзнакі барока з яго схільнасцю да святлоценявых і колеравых кантрастаў, складанай архітэктурнай кампазіцыі. Цікава, што гэта надмагілле па сваёй тыпалагічнай схеме, характару партрэта (у лаўровым вянку) мае аналагі ў італьянскім мастацтве — помнікі Франсіска дэ Таледа ў Санта-Марыя Маджорэ (1596); Джавані Батыста Сантоні ў базіліцы Святой Пракседы (1615—1616) і іншPanofsky Е. Tomb sculpture; four lectures on its changing aspects from ancient Egypt to Bernini. London, 1964. S. 93..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Надмагільныя помнікі Катэгорыя:Рэнесансныя скульптуры Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Скульптуры Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Рэнесанснае мастацтва Беларусі Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Касцёл Божага Цела (Нясвіж)