Траўматы́зм — сукупнасць траўм у пэўнай групы насельніцтва, якія узніклі пры падобных абставінах, умовах працы і быце ў вызначаны перыяд часу. З’яўляецца важным паказчыкам ўздзеяння сацыяльна-гігіенічных умоў на стан здароўя насельніцтва і адной з прычын часовай і устойлівай непрацаздольнасці. Паказчык траўматызму звычайна вылічваецца колькасцю траўм на 100, 1000 чалавек за 1 месяц, год.

Адрозніваюць траўматызм: вытворчы (прамысловы, будаўнічы, сельскагаспадарчы і іншы); невытворчы (бытавы, вулічны, аўтадарожны, спартыўны, дзіцячы, родавы і іншы), не звязаны з вытворчай дзейнасцю.

Прафілактыка траўматызму Зніжэнню паказчыка траўматызму спрыяюць паляпшэнне ўмоў працы, ўкараненне механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, навучанне работнікаў бяспечным прыёмам працы, паляпшэнне ўмоў у быце, рацыянальная арганізацыя камунальнай гаспадаркі, дарожнага руху, прапаганда здаровага і бяспечнага ладу жыцця (у тым ліку, у сродках масавай інфармацыі).

Крыніцы

Літаратура

Травмати́зм // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Спасылкі Травматизм населения и его профилактика // Сайт Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Травматизм. Виды. Причины. Меры предупреждения // Мінскі абласны дыспансер спартыўнай медыцыны 15 декабря — День профилактики травматизма // Бярэзінская цэнтральная раённая бальніца Бытовой травматизм и его профилактика // Ленинградская центральная районная больница Профессиональные травмы // Сусветная арганізацыя аховы здароўя

Катэгорыя:Сацыяльная гігіена Катэгорыя:Ахова працы Катэгорыя:Грамадзянская абарона