Трафальга́рская бі́тва — марская бітва паміж брытанскімі і франка-іспанскімі марскімі сіламі у час Вайны трэцяй кааліцыі, якая была часткай Напалеонаўскіх войнаў.
Бітва адбылася 21 кастрычніка 1805 года ў Атлантычным акіяне каля мыса Трафальгар, непадалёк ад іспанскага порта Кадыс. З брытанскага боку у бітве прымалі ўдзел 27 лінкораў, 4 фрэгаты, 2 шлюпы, з франка-іспанскага — 33 (18 французскіх, 15 іспанскіх) лінкоры, 5 фрэгатаў, 2 шлюпы. Брытанскай эскадрай камандаваў адмірал Гарацыа Нельсан, франка-іспанскай — віцэ-адмірал П’ер дэ Вільнёў.
Ход бітвы
Па загадзе Напалеона I франка-іспанская эскадра, са жніўня 1805 года заблакіраваная ў раёне Кадыса, 20 кастрычніка выйшла ў мора, каб без бою прарвацца ў Міжземнае мора. 21 кастрычніка пры спробе ўхіліцца ад сустрэчы з караблямі Нельсана, эскадра Вільнёва павярнула на поўнач, у выніку чаго страціла шмат часу і парушыла строй. Брытанскія сілы атакавалі і перарэзалі яе цэнтр і ар’ергард двума калонамі (15 і 12 караблёў). Авангард Вільнёва ў гэты час працягваў рух на поўнач і з вялікім спазненнем пайшоў на дапамогу. Бітва доўжылася 5 гадзін 30 хвілін.
Вынікі Бітва скончылася пераканаўчай перамогай брытанцаў. У ходзе бітвы фрнка-іспанская эскадра страціла 18 караблёў (17 з іх былі захоплены) і каля 7000 чалавек. Брытанская эскадра страціла каля 1700 чалавек. Быў смяротна паранены адмірал Нельсан. Поспех быў дасягнуты дзякуючы новай тактыцы манеўранага бою, якую ўпершыню выкарыстаў рускі адмірал Ф. Ф. Ушакоў, і пераняў Нельсан.
Перамога ў Трафальгарскай бітве забяспечыла Вялікабрытаніі панаванне на моры і ўскладніла сувязь Францыі з калоніямі.
Крыніцы
Літаратура
Трафальга́рська би́тва 1805 // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 331. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.
Спасылкі Трафальгарское сражение // РИА Новости Battle of Trafalgar // British Battles (britishbattles.com)
Катэгорыя:Бітвы ў Атлантычным акіяне Катэгорыя:Марскія бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Марскія бітвы Францыі Катэгорыя:Бітвы Іспаніі Катэгорыя:Бітвы Напалеонаўскіх войн Катэгорыя:Падзеі 21 кастрычніка Катэгорыя:Канфлікты 1805 года