Эжэзэрс () — возера на тэрыторыі Эзэрніецкай і Андзэльскай валасцей Дагдскага краю Латвіі. Астравы. Найбольшая даўжыня возера — 8,2 км; шырыня — 2,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 39,5 км (разам з берагавымі лініямі астравоў — больш за 50 км). Плошча паверхні — 9,879 км². Вышыня возера над узроўнем мора — 169,4 м. Сярэдняя глыбіня возера — 6,4 метра, максімальная — 21 метр. Дно камяністае, пясчанае, месцамі пакрыта пластом глею таўшчынёй ад 0,5 да 1 метра. Берагі месцамі спадзістыя, месцамі — стромкія. У возера ўпадае 12 невялікіх рэк; выцякае адна — Нарута, якая належыць басейну Даўгавы. Катэгорыя:Азёры Латвіі
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Эжэзэрс · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.