Эмі-Кусі () — вулкан у Рэспубліцы Чад.

Агульныя звесткі Вышыня вулкана Эмі-Кусі — 3415 метраў. Эмі-Кусі — актыўны вулкан, праявы яго актыўнасці былі зарэгістраваныя пры фотаздымцы зямной паверхні з борта касмічнай станцыі ў 70-я гады ХХ стагоддзя. Утварыўся ў эпоху галацэну. Упершыню ўзыходжанне на вяршыню было здзейснена ў 1938 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Вулканы паводле алфавіта Катэгорыя:Геаграфія Чада Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Вулканы Афрыкі