Жанна Юшканэ (; нар. года, ) — латвійская біятланістка, удзельніца дзвюх Алімпійскіх гульняў.

Біяграфія У спаборніцтвах Кубка свету дэбютавала ў снежні 2007 года на этапе ў Хохфільцэне ў складзе эстафеты. Першы асабісты старт на вышэйшым узроўні прыпаў на чэмпіянат свету 2008 года, дзе Юшканэ заняла ў спрынтарскай гонцы 93-е месца.

У 2010 годзе ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Ванкуверы. Там Жанна выступіла ў трох відах праграмы. Лепшым індывідуальным вынікам для яе было 79-е месца ў спрынтарскай гонцы. Такі ж вынік латвійская біятланістка паказала і на Алімпіядзе ў Сочы, дзе яна была адзінай прадстаўніцай сваёй краіны ў жаночай частцы біятлонных спаборніцтваў.

Адразу пасля Алімпіяды-2014 Юшканэ паказала свой лепшы вынік у кубку свету. У спрынтарскай гонцы, якая праходзіла ў фінскім Контыялахты, яна закрыла ўсе 10 мішэняў і стала 24-й, заваяваўшы першыя ачкі Кубка свету. Крыніцы

Катэгорыя:Біятланісты Латвіі