Цімафей Андрэевіч Вяроўкін (нар. , , Беларусь) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Атакуючы абаронца. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец гомельскага баскетбола, навучаўся ў спарткласе ў сярэдней школе № 60. Потым навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева. Выступаў за беларускія клубы «Віталюр-РДВАР», «Рубон» і «Сож» / «Гомельcкія рысі».

Выступаў за юнацкую (2009), юніёрскую (2011) і моладзевую (2012) зборную Беларусі.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.

З 2018 года — гуляючы трэнер «Гомельскіх рысяў». У сезоне 2023/24 — галоўны трэнер моладзевай каманды, з 2024 года — галоўны трэнер асноўнай камандыПредставляем новый тренерский штаб мужской баскетбольной команды «Гомельские рыси» на грядущий сезон!.

Кар’ера баскетбаліста 2009—2011 — Віталюр-РДВАР (Мінск) 2011—2012 — Рубон (Віцебск) (у Вышэйшай лізе) і Рубон-2 (Віцебск) (у Першай лізе) 2012—2013 — Сож (Гомель) 2013—2014 — Сож-ГДУ (Гомель) (у Вышэйшай лізе) і Сож-ГАЦАР (Гомель) (у Першай лізе) 2014—2015 — ГАЦАР-Сож (Гомель) 2015—2019 — ГАЦАР-Зборная Гомельскай вобласці 2019—2020 — Masita-ГАЦАР-Гомельскай вобласці 2020—2021 — Гомельскія рысі-ГДУ 2021—2023 — Гомельскія рысі

Кар’ера трэнера 2018—2019 — ГАЦАР-Зборная Гомельскай вобласці (гуляючы трэнер) 2019—2020 — Masita-ГАЦАР-Гомельскай вобласці (гуляючы трэнер) 2020—2021 — Гомельскія рысі-ГДУ (гуляючы трэнер) 2021—2023 — Гомельскія рысі (гуляючы трэнер) 2023—2024 — Гомельскія рысі (другі трэнер) і Гомельскія рысі (моладзевая каманда) з 2024 — Гомельскія рысі 2025 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-16 (другі трэнер)СТАРТОВАЛ УТС СБОРНЫХ U-16 ПО ПОДГОТОВКЕ К XXVIII МЕЖДУНАРОДНЫМ СОРЕВНОВАНИЯМ ПАМЯТИ В. Н. РЫЖЕНКОВА 2026 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-18 (другі трэнер)МУЖСКАЯ СБОРНАЯ U-18 – ПОБЕДИТЕЛЬ МЕЖДУНАРОДНОГО ТУРНИРА «AIROM CUP» з 2026 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-16 (другі трэнер)МУЖСКАЯ СБОРНАЯ U-16 – СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЕР МЕЖДУНАРОДНОГО ТУРНИРА «AIROM CUP»

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2012/2013.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце basketball.realgm.com Профіль на сайце proballers.com Тимофей Верёвкин: лучший пример для детей, которых тренируешь – твоя достойная игра на площадке

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск Катэгорыя:Ігракі «Рубона» Віцебск Катэгорыя:Ігракі «Сожа» Гомель Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Гомельскіх рысей» Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта