Дэчані (; ) — горадзгодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Сербіі Дэчані з’яўляецца населеным пунктам гарадскога тыпу () у гістарычнай вобласці Метохія. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны. З 2008 года знаходзіцца пад кантролем часткова прызнанай Рэспублікі Косава.

У некалькіх кіламетрах на захад ад яго размяшчаецца адзін з найбуйнейшых і найбольш вядомых манастыроў Сербскай Праваслаўнай Царквы — Высокія Дэчаны.

Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Печ—Джакавіца.

Адміністрацыйная прыналежнасць Сербская пазіцыяАлбанская пазіцыяадміністрацыйны цэнтр абшчыны Дэчані Печскай акругі аўтаномнага краю Косава і Мятохія, Сербіяадміністрацыйны цэнтр абшчыны Дэчані Джаковіцкай акругі Рэспублікі Косава

Насельніцтва Паводле перапісу насельніцтва 1981 года ў горадзе пражывала 3280 чалавек: 2739 албанцаў, 326 чарнагорцаў, 109 сербаў, 56 югаславаў, 26 мусульман, 8 цыган, 3 македонцы, харваты і 2 венгры.

Паводле перапісу насельніцтва 2011 года ў горадзе пражывала 3803 чалавекі: 1895 мужчын і 1908 жанчын; 3781 албанцаў, 9 «балканскіх егіпцян», 3 серба, 1 басняк, 1 ашкалі, 6 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў і 2 асобы невядомай нацыянальнасці.

Славутасці Манастыр Высокія Дэчаны — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА; Вежа Рама Дабрунэ (XIX стагоддзе); Вежа Рэджа Аліе; Вежа Мусэ Ібер Хісая (XIX стагоддзе); Вежа Зімера Хімэ (XIX стагоддзе).

Вядомыя асобы Коста Печанац (1879—1944), ваявода чэтнікаў; Святазар Стыёвіч (1939—2000), лінгвіст, член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў; Олівер Іванавіч (1953—2018), палітык, дзеяч руху косаўскіх сербаў «Свабода, дэмакратыя, праўда»; Рамуш Харадзінай (нар. 1968), палітык, прэм’ер-міністр Рэспублікі Косава ў 2017—2020 гадах.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Косава