Чулууны Далай (; 1930 — 12 чэрвеня 2009) — дзеяч навук, гісторык.

Біяграфія Нарадзіліся ў 1930 годзе ў самоне Зэрэг . У 1950 годзе, скончыўшы сярэднюю школу ў , паступіў на гістарычны факультэт Пекінскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы працаваў выкладчыкам гісторыі ў Мангольскім дзяржаўным універсітэце, затым стаў вучоным сакратаром пры Інстытуце гісторыі МАН, а пазней яго дырэктарам, сакратаром пры першым пасольстве МНР у КНР, вучоным сакратаром Інстытута па вывучэнні Далёкага Усходу, дырэктарам Цэнтра вывучэння Паўднёва-Усходняй Азіі, дырэктарам Інстытута міжнародных даследаванняў. У 1970 годзе за даследаванне «Манголія ў Юаньскі перыяд» атрымаў званне кандыдата гістарычных навук, у 1986 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара па тэме «Мангола-кітайскія адносіны (1949—1984)». Памёр з-за хваробы 12 чэрвеня 2009 года.

Сачыненні

«Кароткая гісторыя мангольскага шаманізму» (Монголын Бөө мөргөлийн товч түүх) «Манголія ў перыяд імперыі Юань» (Юань гүрний үеийн Монгол) «Усемангольская дзяржава» (1101—1206) (Хамаг Монгол Улс (1101—1206)) «Гісторыя Манголіі» (Монголын түүх (1260—1388) «Мангольская імперыя» (Их Монгол Улс (1206—1388)) «Хан Угедэй» (Өгэдэй хаан) «Гісторыя айрат-манголаў» (Ойрад Монголын түүх)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Манголіі Катэгорыя:Усходазнаўцы Манголіі Катэгорыя:Постаці Манголіі