Сетна, часам Сетнае — былая вёска у Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць.
Гісторыя Засценак Сетна вядомы прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі ён адносіўся да дамена Шацк, уласнасць Антонія Аскеркі, старасты мазырскага. Уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 310..
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1860 годзе было два засценкі Сетна. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя засценак Сетна, каторы ляжаў бліжэй да ракі Шаць, быў уласнасцю Абрамовічаўі меў каля 4,5 валокі зямлі. Як апісваў краязнавец Аляксандр Ельскі, гэта была мясцовасць сярод бязлюдных мохавых балот, парослая нізкай сасной.
У 1889 годзе ўрочышчам Сетна валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Казімір Антонавіч Лазоўскі, было 17 дзесяцін зямлі. У засценках Сетна землеўладальнікамі былі: мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Іосіф (Юзаф) Варфаламеевіч (Барталамеевіч) Радкевіч, 35 дзесяцін; мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій (Вінцэнт) Ігнатавіч Хлапіцкі, 140 дзесяцін. У 1913 годзе Вінцэнт Хлапіцкі працягваў валодаць 140 дзесяцінамі ў Сетне.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе было 39 двароў. У часе прымусовай калектывізацыі 1930-х гадоў быў арыштаваны і асуджаны да лагераў за «антысавецкую агітацыю» селянін мяшчанскага паходжання Сцяпан Іпалітавіч Заброцкі. У 1935 годзе, у час масавых палітычных рэпрэсій, за «антысавецкую дзейнасць» арыштаваны і асуджаны калгаснік дваранскага паходжання Людвіг Люцыянавіч Радкевіч. У 1939 годзе было 45 двароў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У наш час не існуе.
Насельніцтва
1908 год — 8 двароў, 53 жыхары 1917 год — 11 двароў, 54 жыхары, усе беларусы
Крыніцы
Літаратура