Канашоўскае радовішча пяску і жвірова-пясчанага матэрыялу — радовішча ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, каля вёскі Канашы.
Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага ледавіка. Пяскі і жвірова-пясчаны матэрыял жаўтава- і буравата-шэрыя, месцамі гліністыя, абжалезненыя. Жвір і галька ў пясках трапляюцца ў россыпе і ў выглядзе лінзаў і гнёздаў. Пяскі пераважна дробна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя.
Разведаныя запасы 9,47 млн. м³, перспектыўныя — 1,13 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,2—27,3 м, ускрышы (торф, пяскі, супескі) 0,2—6,8 м. Пяскі і жвір прыдатныя на выраб бетону, будаўнічых раствораў, у дарожным будаўніцтве.
Літаратура
Катэгорыя:Радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу Беларусі Катэгорыя:Геалогія Полацкага раёна