Echeveria agavoides — від кветкавых раслін сямейства .

Апісанне Сукулентная шматгадовая травяністая расліна. Вышыня сцябла ў старым узросце — да 15 см. Лісце ў шчыльнай разетцы, даўгаватае, 6,5-9 см даўжыні, 2,5-5 шырыні, серабрыста-светла-зялёнае з чырвоным кончыкам .

Распаўсюджанне Радзімай віду Echeveria agavoides з’яўляюцца скалістыя раёны Мексікі, асабліва ў штатах Сан-Луіс-Патасі, Ідальга, Гуанахуата і Дуранга. Таксама вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.

Таксанамія Від Echeveria agavoides у 1863 годзе апісаў французскі батанік і пісьменнік Шарль Антуан Лемер.

Швейцарскі батанік Альфонс Дэкандоль у 1828 годзе назваў род сукулентных раслін, да якіх адносіцца апісваны від, у гонар Атанасіа Эчэверыі, мексіканскага мастака і натураліста XVIII стагоддзя, які ілюстраваў кнігі па флоры Мексікі. Відавая назва agavoides у перакладзе азначае «падобная на агаву».

Сінонімы

Cotyledon agavoides (Lem) Baker 1869 Urbinia agavoides (Lem) Rose 1903 Echeveria yuccoides Morren 1874 Urbinia obscura Rose 1903 Echeveria obscura (Rose) A. berger 1930

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Удалова Р. А. Агавы, алоэ и другие суккуленты. — СПб.: Агропромиздат, 1994. — ISBN 5-86466-012-4.

Спасылкі

http://www.cactuspedia.info/schede/ECHEVERIA/Echeveria_agavoides/Echeveria_agavoides/Echeveria_agavoides.htm http://succulent-plant.com/families/crassulaceae/echeveria.html

Катэгорыя:Таўсцянкавыя