Мухамед аль-Башыр (; ) — сірыйскі палітык.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1983 годзе ў правінцыі на паўночным захадзе Сірыі ў сям’і мусульман-сунітаў. У 2007 годзе скончыў па тэхнічнай спецыяльнасці, у 2021 годзе атрымаў ступень па шарыяцкім праве ва Універсітэце Ідліба. Апроч гэтага, ён скончыў курсы па адміністраванні і кіраванні праектамі. Працаваў на заводзе дзяржаўнай Сірыйскай газавай кампаніі.
Пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі ў 2011 годзе супраць улады Башара Асада Мухамед аль-Башыр далучыўся да ўзброеных антыўрадавых фармаванняў, якія атрымлівалі падтрымку з-за мяжы. У 2022—2023 гадах ён займаў пасаду міністра развіцця і гуманітарных пытанняў ва «Урадзе выратавання Сірыі». Гэты орган быў утвораны ў 2017 годзе ўзброенымі апазіцыйнымі групоўкамі, у т.л. ваенізаванай арганізацыяй «Хаят Тахрыр аш-Шам», у правінцыі Ідліб, якая падчас грамадзянскай вайны заставалася непадкантрольнай урадавым войскам. У студзені 2024 года аль-Башыр узначаліў гэты апазіцыйны кабінет. Як пісалі арабскія СМІ, пад яго кіраўніцтвам у Ідлібе былі зніжаны падаткі на нерухомасць і пачалася праца па ўкараненні лічбавых тэхналогійtass.ru.
10 снежня 2024 года стала вядома аб прызначэнні Мухамеда аль-Башыра кіраўніком пераходнага ўрада Сірыі. Рашэнне было прынята па выніках сумеснага пасяджэння Савета міністраў, які да таго падпарадкоўвалася Башару Асаду, і ўрада, сфарміраванага ў 2017 годзе апазіцыйнымі групоўкамі.
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Сірыі