Франсуа Шарль Арман Фіён (; нар. , Ле-Ман, Францыя) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Сябра партыі Саюз за народны рух. Міністр працы Францыі ва ўрадзе Жан-П’ера Рафарэна з 2002 па 2004. Міністр адукацыі Францыі ва ўрадзе Жан-П’ера Рафарэна з 2004 па 2005. Прэм’ер-міністр Францыі з 17 мая 2007 па 10 мая 2012 (пры прэзідэнце Нікаля Сарказі).

Фіён — другі па тэрміну знаходжання на пасадзе (пасля Жоржа Пампіду ў 1962—1968 гг.) з прэм’ер-міністраў Пятай рэспублікі. Ён — адзіны, хто быў прэм’ер-міністрам Францыі на працягу поўнага прэзідэнцкага тэрміна. Пасля сыходу з пасады прэм’ер-міністра — дэпутат Нацыянальнага Сходу Францыі (выбраны ў другой выбарчай акрузе Парыжа 17 чэрвеня 2012 г.).

Спасылкі

Афіцыйны сайт прэм’ер-міністра Францыі

Катэгорыя:Міністры адукацыі Францыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Члены Саюза за народны рух Катэгорыя:Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2017)