Дзэлда () — населены пункт у Скрундскім краі Латвіі. Адміністрацыйны цэнтр Нікрацкай воласці. Знаходзіцца на рацэ Дзэлда каля аўтадарогі P116 (Кулдыга — Скрунда — Эмбутэ). За 54 км ад горада Кулдыга.
Насельніцтва
Інфраструктура Валасная адміністрацыя, пачатковая школа, паштовае аддзяленне, забаўляльны цэнтр, бібліятэка, некалькі крам. У вёсцы знаходзяцца брацкія могілкі салдат, якія загінулі ў Другую сусветную вайну. Побач размешчаны помнік археалогіі — гарадзішча Дзэлда. Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Латвіі