Мікалай Іванавіч Байрачны (нар. , г. Баку) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія Нарадзіліся года ў Баку. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года. Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў галінах керамікі, станковай скульптуры, кніжнай ілюстрацыі, мультыплікацыі. Асноўныя творы: дэкаратыўныя кампазіцыі «Гарачы вецер» (1982), «Ганчар» (1978), «Сентыментальная гісторыя» (1985), «Каралі і дамы», «Пераможца» (1992), «У самы поўдзень», «Пакуль зямля яшчэ круціцца» (1993), «Куды ідзеш?»; дэкаратыўнае скульптурнае афармленне інтэр’ераў Рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Палаца піянераў, рэстарана «Планета» (усе ў Мінску), рэстарана «Бярэзіна» ў г. Барысаве, кафэ «Батлейка» (сумесна з В. Прыешкіным); бронзавы помнік усім ахвярам кахання (Муму) у г. Анфлёр (Францыя); ілюстрацыі да кніг беларускіх і замежных пісьменнікаў; мультфільмы «Хто?» (1986), «Асенні фатограф», «Пасля прылёту марсіян», «Мая мама Чараўніца» (1990).
Яшчэ адзін бок таленту М. Байрачнага – «касцюмныя лялькі», якія ён стварае разам са сваёй жонкай – архітэктарам А. Байрачнай. Гэта абсалютна новы для беларускага мастацтва від творчасці, які не мае аналагаў. Сямідзесяцісантыметровай вышыні лялькі-статуі ў натуральнай вопратцы з тканіны з мноствам каштоўных і гістарычна дакладных аксесуараў, выкананыя М. і А. Байрачнымі, экспануюцца на шматлікіх тэматычных мастацкіх выстаўках. У 2009 г. М. Байрачным створаны з бронзы скульптурныя выявы тэатральных лялек для ўпрыгажэння фае Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Гэта метровыя выявы скрыпача, віяланчэліста, дамы і кавалера з французскага балета ў пышных барочных касцюмах, размешчаныя ў фае тэатра на спецыяльных тумбах.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучанага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеі Акадэміі мастацтваў Расіі.
Сям'я У шлюбе з архітэктаркай А. Байрачнай.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі-керамісты Беларусі Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Мультыплікатары Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі