За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Мазырскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Яўрэяў у раёне забівалі ў Мазыры, вёсках Мялешкавічы, Рэдзька, Слабада, Чарамашня (больш за 30 чалавек у жніўні 1941 года) і іншых.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета. У гета горада Мазыр (восень 1941 — люты 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 4000 прадстаўнікоў народа. У гета вёскі Скрыгалаў (да 15 студзеня (2 лютага) 1942 года) загінула 45—60 чалавек.

У Мазырскім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Сліжэўская (Цалуйка) ХеленаЯд Вашем. История спасения. Слижевская (Целуйко) Хелена. , Пашкоўскія Рыгор, Алена і Ларыса, Мазуркевіч Рыгор і АнастасіяЯд Вашем. История спасения. Пашковские Григорий, Елена и Лариса. , Кірылава МарыяЯд Вашем. История спасения. Кириллова Мария. .

У Мазыры ўстаноўлены 4 помнікі і 2 памятныя дошкі ў месцах масавых забойстваў яўрэяўHolocaust in Mozyr . Помнік забітым прадстаўнікам народа таксама ўсталяваны ў вёсцы Чарамашня.

Крыніцы

Літаратура

Мазырскі раён Катэгорыя:Гісторыя Мазырскага раёна