Трая́к () — найбольш пашыраная назва польскай сярэбранай манеты наміналам у 3 грошы ў пісьмовых крыніцах тэрыторый сучасных Польшчы, Беларусі і Украіны.

Упершыню траякі пачалі чаканіць на манетных дварах у Кракаве і Торуні ў 1528 годзе, з 1580 года — амаль на ўсіх манетных дварах Рэчы Паспалітай. Шырока траяк выкарыстоўваўся ў абарачэнні ў 1588—1627 гадах. Пасля перапынкаў чаканка аднаўлялася ў 1650—1665 і 1684—1685 гадах. Пазней манеты выпускаліся ў 1706, 1753—1756 гадах.

Першыя траякі вырабляліся з нізкапробных свідніцкіх манет і важылі 6,179 г (2,3 г чыстага серабра). Пазней вага манет мянялася згодна з урадавымі распараджэннямі. У 1765—1794 гадах польскія траякі вырабляліся з медзі. У 1794 годзе медныя манеты чаканілі ў Аўстрыі для Галічыны, у 1810—1814 гадах — Варшаўскае княства, у 1815—1841 гадах — царства Польскае, у 1835 годзе — вольны горад Кракаў.

Траякі былі распаўсюджаны на беларускіх і ўкраінскіх землях у XVI—XVII (XVII—XVIII) стагоддзях.

У скарбах часцей за ўсё сустракаюцца траякі польскай і літоўскай чаканкі, радзей — прускія, рыжскія і іншыя.

Гл. таксама Трацяк

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сярэдневяковыя манеты Катэгорыя:Манеты Польшчы