«Чжужун» () — першы марсаход Кітая. Названы па імі кітайскага бога агню.

14 мая 2021 года «Чжужун» здзейсніў мяккую пасадку на Раўніне Утопія ў складзе станцыі «Цяньвэнь-1». Першапачаткова ён быў разлічаны на працу на працягу 90 солаў. Да 15 жніўня 2021 года «Чжужун» паспяхова выканаў асноўную навуковую праграму, разлічаную на 90 солаў, і з тых часоў працягваў працаваць аж да 20 мая 2022 года.

Навуковыя прыборы

Марсаход нясе на сабе 6 навуковых прыбораў:

Геарадар для даследавання на глыбіню да 100 м пад паверхняй МарсаThe subsurface penetrating radar on the rover of China’s Mars 2020 mission . B. Zhou, S. X. Shen, Y. C. Ji, etal. 2016 16th International Conference on Ground Penetrating Radar (GPR). 13-16 June 2016.; Дэтэктар магнітнага поля на паверхні; Метэакомплекс для вымярэння тэмпературы, ціску, хуткасці і напрамку ветру, а таксама запісы гукаў; Дэтэктар паверхневых злучэнняў Марса; Мультыспектральная камера; Навігацыйная і тапаграфічная камера.

Запуск і пасадка

Запушчаны з Цяньвэнь-1 23 ліпеня 2020 года. У яе складзе дасягнуў Марса 10 лютага 2021 года.

14 мая 2021 года «Чжужун» здзейсніў мяккую пасадку на раўніне Утопія, у кропцы 109°55′34″ у. д. / 25,066° пн. ш. 109,926° у. д. / 25.066; 109.926G, і прыступіў да працы, стаўшы першым неамерыканскім марсаходам, які працаваў на паверхні Марса (папярэдні, савецкі Прап-М, здзейсніў мяккую пасадку паўвекам раней, 2 снежня 1971 года, але сігналу з яго атрымана не было). У Паўночным паўшар’і Марса ў гэты час пачыналася лета.

Праца на паверхні Марса 19 мая 2021 года «Чжужун» даслаў першыя здымкі з чырвонай планеты. На іх бачныя элементы ровера, які стаяў на пасадачнай платформе, а таксама бліжэйшае наваколле Марса, пакрытае пяском і дробнымі камянямі. Візуальны агляд абсталявання, якое трапіла ў кадр, пацвярджае, што сонечныя панэлі і антэна марсахода раскрыліся паспяхова.

На 21 кастрычніка 2021 года марсаход працягваў дзейнічаць, перавысіўшы запланаваны тэрмін працы і аддаляўся ад пасадачнай станцыі ў паўднёвым кірунку, прарабіўшы да 1 студзеня 2022 года шлях больш за 1400 метраў.

Да 7 мая 2022 года Чжужун прапрацаваў 349 солаў, прайшоўшы каля 1921 метра і перадаўшы 940 Гб разнастайных навуковых дадзеных. Першае марсіянскае лета яго працы, якоя працягнулася зямны год, скончылася, і напярэдадні надыходзячай зімы ён перайшоў у спячы рэжым. Тэмпература на месцы яго працы ў гэты час складала −20 °C, зімой жа яна апускаецца да −100 °C.

Планавалася, што пасля зімоўкі марсаход адновіць працу. Першапачаткова чакалася, што гэта адбудзецца ў снежні 2022 года, аднак па стане на канец лютага 2023 года марсаход так і не выйшаў са спячага рэжыму. 25 красавіка 2023 года кітайскія навукоўцы паведамілі падрабязнасці пра стан марсахода «Чжужун»: ён не можа прачнуцца пасля зімовай спячкі з-за занадта моцнага запылення сонечных батарэй і не мае дастаткова энергіі, каб зрушыць з месца.

Краніцы

Катэгорыя:Касманаўтыка Кітая Катэгорыя:Марсаходы