Аперацыя «Рыга» () — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі германскіх акупацыйных войскаў і калабарацыянісцкіх падраздзяленняў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва ў Рудзенскім раёне, на поўнач і паўночны захад ад в. Шацк 15—16 мая 1942 года.
Праводзілася сіламі 603-га ахоўнага палка і паліцэйскімі мясцовых гарнізонаў. Ва ўрочышчы Воўчы Востраў (за 6 км на поўнач ад Шацка) групоўка карнікаў была сустрэта савецкімі партызанскімі атрадамі М. М. Нікіціна. Не вытрымаўшы шчыльнага і трапнага агню партызан, праціўнік, падабраўшы забітых і параненых адступіў.
Карная аперацыя правалілася з цяжкімі стратамі для карнікаў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:1942 год у Беларусі Катэгорыя:Май 1942 года Катэгорыя:Канфлікты 1942 года