Смерць фашыстам — беларуская падпольная партызанская газета часоў Другой сусветнай вайны, якая з’яўлялася органам Радашковіцкага падпольнага райкама КП(б)Б Вілейскай вобласці і партызанскага атрада «Чырвоны сцяг» брыгады імя Міхаіла Фрунзэ.

Гісторыя З 1 студзеня па 7 мая 1944 года на рускай мове было выдадзена 12 нумароў газеты (№ 1-10, 12 і 13).

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх войскаў газета стала выходзіць пад назвай «Сцяг Ільіча» і з’яўлялася друкаваным органам Радашковіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў рабочых Маладзечанскай вобласці . Яе выпуск працягваўся да шостага нумара ад 20 студзеня 1960 года, пасля чаго спыніўся ў сувязі з ліквідацыяй Радашковіцкага раёна.

Крыніцы

Катэгорыя:Газеты XX стагоддзя Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1944 годзе