Свята́я Га́нна — бабуля Ісуса, маці Марыі, жонка святога Яхіма.
Паводле некананічнага Евангелля ад Якава, Ганне і яе мужу пасля гадоў бяздзетнасці явіўся анёл, які паведаміў, што ў іх народзіцца дзіця. Ганна паабяцала прысвяціць дзіцё Госпаду. Яхім і Ганна аддалі Марыю на выхаванне ў храм, калі ёй споўнілася тры гады. Святая Ганна — святая заступніца жанчын-парадзіх і шахцёраў, а таксама апякунка французскай Брэтані і канадскай правінцыяй Квебек.
Катэгорыя:Дзева Марыя Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя