Пскоўскія крывічы або Паўночныя крывічы — група крывічаў, якая засяляла тэрыторыю Пскоўскай зямлі.

Паходжанне Паходзяць з заходніх тэрыторый, населеных славянамі, паміж рэкамі Віслай і Одэрам. У IX—XII стагоддзях пскоўскія крывічы рассяліліся па басейне ракі Вялікай, узбярэжжы Пскоўскага возера і ў акрузе ГдоваБаран В.Д. Славяне Юго-Восточной Европы. — Рипол Классик.

Пскоўская група гаворак амаль цалкам супадае з тэрыторыяй пскоўскіх крывічоў, што дазваляе выводзіць дадзеную групу гаворкі ад іх племянной групы гаворак. У VIII—X стагоддзях адным з племянных цэнтраў пскоўскіх крывічаў быў Ізборск, заснаваны ў VIII стагоддзі. Палітычным племянным цэнтрам быў горад ІзборскСмирнов А. П., Скифы, «Наука», М., 1966 г. с.56-57, заснаваны ў VIII стагоддзіБогуславский В. В. Славянская энциклопедия: А-М.

Гісторыя Пачаткам фармавання крывічаў з'яўляецца трэцяя чвэрць 1-га тысячагоддзя нашай эры, а першапачатковым рэгіёнам існавання — Пскоўшчына, з якой пазней і рассяляюцца смаленскія (на Дняпры) і полацкія (на Дзвіне) групы крывічаў, якія, паводле летапісных сведчанняў, мелі асобныя княжанні і не ўтваралі ўжо адзінага племяннога саюза. Даследчык Сядоў выказаў здагадку, што пскоўскія крывічы маглі ўваходзіць у саюз са славенамі — на гэтую думку яго наштурхнула згадка ў летапісе сумеснага паклікання князёў. У IX—XIII пскоўскія і смаленска-полацкія крывічы развіваліся самастойнаСедов В.В. Восточные славяне в VII-XIII вв.

Антрапалогія Па антрапалагічным тыпе пскоўскія крывічы мацней за ўсё падобныя з яцвягамі.

Гл. таксама

Палачане Крывічы Пскоўская рэспубліка

Зноскі