Трофацэно́з — супольнасць арганізмаў, звязаных паміж сабой выкарыстаннем розных частак адной ахвяры, здабытай, як правіла, буйным драпежнікам.
Напрыклад, здабычай ільвіц карыстаюцца не толькі астатнія члены ільвінага прайда, але і гіенавыя, шакалы, дробныя драпежныя звяры, розныя птушкі. Таксама ў трафабіёзах удзельнічаюць многія віды насякомых і мікраарганізмаў, пры гэтым апошнія выконваюць у ім важную ролю — ажыццяўляюць мінералізацыю арганічных рэчываў і тым самым робяць іх даступнымі для засваення аўтатрофнымі раслінамі.
Трафацэнозы найбольш характэрны ландшафтам саванн. У лясах за кошт здабычы ваўкоў існуюць расамахі, часткова лісіцы, дробныя куніцавыя, вароны, сарокі і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Сімбіёз Катэгорыя:Экалогія жывёл