Лобэ () — рака ў Латвіі, цячэ па тэрыторыі Лэдманскай і Крапскай валасцей Огрскага краю, а таксама Бэбрскай воласці Айзкраўльскага краю. Левы прыток ніжняга цячэння Огрэ.

Даўжыня — 19 км (па іншых дадзеных — 22 км). Выцякае з паўночна-заходняга ўскрайка возера Лобэс на вышыні 81 м над узроўнем мора паміж балотам Цалю і населеным пунктам Лубаніешы (часам як вярхоўе Лобэ разглядаецца Бэбрупэ, якая ўпадае ў возера Лобэс з усходняга боку). Цячэ па Мадліенскай спусцістай Сярэднелатвійскай нізіне, пераважна на паўночны захад. Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Латвіі