За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Ваўкавыскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета:

У двух гета горада Ваўкавыск (лета 1941 — 26 студзеня 1943) былі закатаваныя і забітыя больш за чалавек. У гета вёскі Воўпа (лета 1941 — 2 лістапада 1942) былі забітыя больш за 900 чалавек. У гета пасёлка Рось (лета 1941 — лістапад 1942) былі забітыя сотні чалавек. У гета вёскі Ізабелін (1941 — лістапад 1942) былі забітыя сотні чалавек.

3 чалавекі з Ваўкавыскага раёна былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Навасад АляксандрЯд Вашем. История спасения. Новосад Александр , Янкоўскі Мар’ян і Янкоўская (Завадская) ЛеаляндаЯд Вашем. История спасения. Янковские Марьян и Леолянда .

Забітым яўрэям раёна ўстаноўлены 5 помнікаў: адзін — у самім Ваўкавыску, тры — ва ўрочышчы Парахаўня, адзін — у Воўпе.

Крыніцы

Літаратура Л.М. Драбовіч, Г.К. Кісялёў, В.М. Курылік i iнш. (рэдкал.), С.У. Бабайцава, Г.М. Семянчук (укладальнікi). «Памяць. Ваўкавыскi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2004. — 528 с. — ISBN 985-6302-67-6. Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2. Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.

Ваўкавыскі раён Катэгорыя:Гісторыя Ваўкавыскага раёна