Ліляна Райчэвіч (; ) — чарнагорская праваабаронца беларускага паходжання і змагар за правы жанчын у Сербіі і Чарнагорыі.

Біяграфія Нарадзілася 29 чэрвеня 1947 года ў Цітаградзе (Югаславія). Яе бацька Мілаван Петравіч і маці Любоў, беларуска з Мінска, пазнаёміліся ў нямецкім канцлагеры, а пасля вайны пасяліліся ў Цітаградзе (цяпер — Падгорыца).

У 2006 годзе стала лаўрэатам прэміі Фонду Джынэты Саган ад Amnesty International. Райчэвіч стварыла ў Чарнагорыі SOS LINE, першую няўрадавую арганізацыю ў гэтай краіне, якая дапамагала жанчынам, прадстаўляючы рэсурсы жанчынам, якія знаходзяцца ў гвалтоўных адносінах. Заўважыўшы, што жанчыны, якія тэлефануюць на SOS LINE, маюць патрэбу ў дадатковай падтрымцы, такой як бяспечнае месца для пражывання, медыцынская, псіхалагічная і юрыдычная дапамога, Райчэвіч стварыла Women’s Safe House, першы ў Чарнагорыі прытулак для ахвяр дамашняга гвалту. З дапамогай «Бяспечнага дома» яна паспяхова лабіравала ў Скупшчыне Чарнагорыі прыняцце закона аб абароне сведкаў.

Сям’я Са сваім будучым мужам Андрыяй Локай Райчэвічам, які пазней стаў намеснікам Міністра замежных спраў Чарнагорыі, яна пазнаёмілася ў 1966 годзе, калі была выпускніцай сярэдняй школы. Муж памёр у 1994 годзе, у іх трое дзяцей — дачка Оля і сыны Уладзімір і Нікола.

Узнагароды У 2003 годзе бялградская газета «Vreme» назвала яе «Чалавекам года». У 2006 годзе яна стала лаўрэатам прэміі Фонду Джынеты Саган

Крыніцы

Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Постаці Падгорыцы