Спіс вядомых вальных соймаў Вялікага Княства Літоўскага. Адзінай думкі пра час ператварэння рады вялікага князя з яго прыбліжанымі баярамі ў пасяджэнні агульнадзяржаўнага прадстаўнічага органа няма. Як першы вальны сойм расійскі гісторык Мацвей Любаўскі вылучаў віленскі сойм 1401 года, на якім вырашалі пытанне ўніі з Польшчай. Сучасная польская даследчыца Лідзія Корчак лічыць такім віцебскі з’езд 1433 года, на якім князі, паны, баяры і мяшчане склалі скаргу Папе Рымскаму на вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Оскар Галецкі называў першымі вальнымі соймамі віленскі з’езд студзеня 1446 года, які абмяркоўваў пытанне магчымага абрання вялікага князя Казіміра Ягайлавіча і каралём польскім, і з’езд 1452 года, дзе абмяркоўвалі праблему захавання Валыні ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Мікалай Максімейка лічыў першым сойм 1492 года, скліканы для абрання вялікага князя па смерці Казіміра ЯгайлавічаРадаман А. Сойм // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Минск: БелЭн, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 606—611. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.. З утварэннем Рэчы Паспалітай у 1569 годзе пачалі склікаць агульны сойм Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Аднак, асобныя соймы Вялікага Княства Літоўскага ўсё адно збіралі, у польскай традыцыі іх называлі генеральнымі соймікамі, а ў Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі называць вальнымі соймамі.
Ніжэй пытальнік значыць, што пэўнасць правядзення сойма сумнеўная.
XV стагоддзе 1440, чэрвень. Вільня. — вялікім князем літоўскім абраны Казімір Ягайлавіч. 1446, студзень. Вільня. — абмяркоўвалі магчымае абранне вялікага князя літоўскага Казіміра Ягайлавіча і каралём польскім. 1446, верасень. Бярэсце. 1448, жнівень. Наваградак. 1451, пачатак года. Вільня. 1451, канец года. Вільня. 1452. Вільня (?). — абмяркоўвалі праблему захавання Валыні ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. 1453, май. Вільня. 1454, красавік. Берасце. 1456, снежань. Вільня. 1460, красавік. Бярэсце. 1461, красавік. Вільня (?). 1463. Вільня (?). 1466, пачатак года. Вільня. 1468, люты. Вільня. — зацверджаны Судзебнік Казіміра. 1469, верасень. Гародня. 1473, май. Вільня. 1475. Вільня. 1478, сакавік. Бярэсце. 1492, ліпень. Вільня. — вялікім князем літоўскім абраны Аляксандр Ягелончык. 1493, лістапад. Вільня. 1499, ліпень. Вільня.
XVI стагоддзе 1501, жнівень. Гародня. 1505, люты — красавік. Берасце. 1506, кастрычнік. Вільня. — вялікім князем літоўскім абраны Жыгімонт Стары. 1506—1507, снежань — студзень. Мельнік. 1507, люты. Вільня. 1511, май — жнівень. Берасце. 1512, студзень. Вільня. 1514, люты — сакавік. Вільня. 1518—1519, 11 лістапада — 3 студзеня. Берасце. 1522, люты — сакавік. Гародня. 1522, чэрвень — снежань. Вільня. 1524, пачатак года. Вільня. 1524, канец года. Вільня. 1528—1529, красавік — люты. Вільня. 1529, кастрычнік. Вільня. — наступным вялікім князем літоўскім пры жыцці бацькі, Жыгімонта Старога, абраны Жыгімонт Аўгуст. 1534, 15 лютага — сакавік. Вільня. 1536, красавік. Вільня. 1538, сакавік. Вільня. 1540, чэрвень — ліпень. Вільня. 1542, верасень. Берасце. 1544, чэрвень — кастрычнік. Берасце. — Жыгімонт Стары перадаў уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім свайму сыну, Жыгімонту Аўгусту. 1547, студзень — сакавік. Вільня. 1551, 29 верасень — снежань. Вільня. 1552, 11 лістапада — снежань. Вільня. 1554—1555, 11 лістапада — студзень. Вільня. 1559, жнівень — кастрычнік. Вільня. 1561, люты. Вільня. 1563, май — чэрвень. Вільня. — Жыгімонт Стары выдаў Віленскі прывілей 1563 года. 1564, чэрвень-ліпень. Бельск. — Жыгімонт Стары выдаў Бельскі прывілей 1564 года. 1 ліпеня зацверджаны Статут ВКЛ 1566 года. 1564, лістапад — снежань. Менск. 1565, кастрычнік. Трабы. 1565—1566, 18 лістапада — студзень. Вільня. 1566, 28 красавіка — жнівень. Берасце. 1566—1567, 1 снежня — 6 студзеня. Гародня. 1567, красавік — лістапад. Лебедзева. — абмяркоўвалі падрыхтоўку падпісання уніі з Польскім Каралеўствам, прапаноўвалі «мяккі» варыянт Рэчы Паспалітай, які выключаў далучэнне да Польшчы і прадугледжваў захаванне асобнага вялікалітоўскага Сойма. Ухвалена згода на скліканне агульнага з палякамі Сойма, каб вырашаць пытанне уніі. 1568, 25 красавіка — 12 ліпеня. Гародня.
Крыніцы
Літаратура Пазднякоў В. Соймы ВКЛ 1440—1568 і Рэчы Паспалітай 1569—1793 // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 611—614. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.
Катэгорыя:Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага