«Nu tändas tusen juleljus» (даслоўна ў перакладзе са шведскай: «Вось загараюцца тысячы калядных свечак») — шведская калядная песня, а з 1986 года — і калядны псалм, напісаная ў 1898 годзе паэткай-песенніцай Эмі Кёлер. Упершыню з'явілася ў друку ў 1898 годзе ў шведскай газеце Korsblomman. У XX стагоддзі стала адной з найпапулярнейшых калядных песень у Швецыі.

Тэкст песні распавядае пра тое, як цёмная зямля становіцца асветленая ў час Божага Нараджэння: часткова — стэарынавымі свечкамі, часткова — Віфлеемскай зоркай, але галоўнае — весткай пра Нараджэнне Хрыста і Боскую любоў да людзей.

Гэтая песня неаднойчы выконвалася зоркамі шведскай эстрады, сярод якіх — Агнета Фельтскуг.

Падабенства з рускай песняй Навагодняя руская песня — «В лесу родилась ёлочка» — мае падобную да «Nu tändas tusen juleljus» мелодыю, але напісаная была толькі ў 1905 годзе Nu tändas tusen Juleljus — YouTube. Пераклад апошняй існуе і па-беларускуУзыйшла ў лесе елачка — YouTube.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Калядныя песні Катэгорыя:Псалмы Катэгорыя:Песні 1898 года Катэгорыя:Песні Швецыі