Цёркс і Кайкас () — Брытанская заморская тэрыторыя ў Карыбскім моры, на якую Вялікабрытанія захавала за сабой паўнамоцтвы па пытаннях абароны і міжнародных адносін. 15 жніўня 2009 года Вялікабрытанія ўвяла прамое кіраванне на астравах, патлумачыўшы свае дзеянні шматлікімі фактамі карупцыі ў мясцовым кіраўніцтве.
Сталіца — горад Коберн-Таўн.
Геаграфія Дзве групы астравоў знаходзяцца у паўночнай часткі Атлантычнага акіяна, на паўднёвым усходзе ад Багамскіх астравоў, на паўночным захадзе ад Пуэрта-Рыка, на поўначы ад в. Эспаньёла, і каля 620 міль ад Маямі (ЗША). Фізічна астравы адносяцца да архіпелага Багамскія астравы.
Складаецца з 8 асноўных і больш за 299 дробных астравоў, якія складюць агульную плошчу 616,3 км2.
Клімат Астравы Цёркс і Кайкас маюць трапічны клімат з адносна стабільнай тэмпературай на працягу ўсяго году. Летам тэмпература рэдка перавышае 33 °C, а тэмпература зімовай ноччу рэдка апускаецца ніжэй за 18 °C.
Гісторыя
Астравы адкрыты іспанцамі ў 1852 г., у XVII ст. заселены каланістамі з Багамскіх астравоў. З 1766 г. уладанне Вялікабрытаніі. У 1874 — 1962 гг. у адміністрацыйным падпарадкаванні Ямайкі. У 1959 г. астравы атрымалі ўнутранае самакіраванне, 30 жніўня 1976 г. прынята Канстытуцыя. На востраве Гранд-Цёрк базы ВВС і ВМС ЗША. На парламенцкіх выбарах у Заканадаўчы сход 4 сакавіка 1999 г. перамагла партыя Народны дэмакратычны рух (правячая з 1995 г.).
10 лютага 2007 г. прайшлі парламенцкія выбары на якіх перамагла Прагрэсіўная нацыянальная партыя 60% галасоў і 13 мандатаў.
Дзяржаўны лад і палітыка
Цёркс і Кайкас — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі. Суверэнам тэрыторыі з'яўляецца каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, у асобе губернатара, які прызначаецца манархам, па рэкамендацыі Міністэрства замежных спраў і спраў Садружнасці.
Па Канстытуцыі, прынятай 9 жніўня 2006 г., тэрыторыяй кіруе заканадаўчы орган — Палата сходу (21 дэпутат).
Крыніцы і вонкавыя спасылкі На англійскай WIV4 The Heart of the Turks and Caicos Turks and Caicos Weekly News My Turks and Caicos Government of the Turks and Caicos Islands official website Foreign Affairs and International Trade Canada — Turks and Caicos profile Turks and Caicos — CIA World Factbook Turks and Caicos Free Press Turks & Caicos Tourist Board - Geographic features around Cockburn Harbour, Turks and Caicos Islands Flights 2 Turks and Caicos Scheduled flight information Turks and Caicos Virtual Tours & Videos VLM Turks and Caicos Hotel Directory Turks and Caicos Weather VisitTurksandCaicosIslands.com
Гісторыя вострава Turks and Caicos History WorldStatesmen- Turks and Caicos Islands History of the Turks And Caicos Islands Turks and Caicos Islands Timeline of Significant Historical Events
Адносіны з Канадай CBC News Backgrounder — Canada and the Turks and Caicos
Катэгорыя:Заморскія тэрыторыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя краіны і тэрыторыі