Бітва пад Каркус адбылася 29 кастрычніка 1600 года каля сучаснай вёскі падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў паміж войскам Рэчы Паспалітай і Швецыі.
Юрген Фарэнсбах на чале атрада (1 200 чалавек), які складаўся з наёмнага войска, татараў і паспалітага рушання, разбіў паўтаратысячнае шведскае войска, якім камандаваў сын Карла IX Карл Карлсан Юлен’эльм.
Перадгісторыя Пасля захопу Пярну 17 кастрычніка кароль Карл IX вырашыў напасці на замак Вільяндзі. Частка гайдукоў Рэчы Паспалітай перайшла да шведскага караля. Спачатку Карл IX палічыў неабходным захапіць , які належаў Юргену Фарэнсбаху. Для гэтага ён адправіў наперад асноўных сіл паўтаратысячнае войска на чале са сваім сынам Карлам Юлен’эльмам. Яго план заключаўся ў тым, каб ноччу, пры дапамозе палоннага ганца Фарэнсбаха, дабрацца да замка і ўзяць яго хітрасцю, каб потым у якасці падмацавання да асноўных сіл шведаў высці да Вільяндзі. Але правадніку ўдалося выратавацца са шведскага палону і паведаміць гарнізону ў Каркусе аб намеры шведаў.
Бітва 28 кастрычніка шведскае войска дасягнула замка Каркус і Юлен’эльм запатрабаваў капітуляцыі ад каменданта замка Вільгельма Дзюкерыльта на падставе таго, што асноўнае шведскае войска на чале з каралём Карлам IX рушыла услед. Камендант Дзюкерыльт адмовіўся капітуляваць, а войска Фарэнсбаха размясцілася ў , што вымусіла Юлен’эльма размясціць лагер у . Раніцай 29 кастрычніка войска Рэчы Паспалітай Фарэнсбаха атакавала шведскі лагер. Казакі спачатку нанеслі ўдар па шведскай пяхоце, а потым уступілі ў бой з кавалерыяй, якая таксама была вымушана адступіць і далучыцца да асноўных сіл Карла IX.
Крыніцы
Катэгорыя:Бітвы 1600 года Катэгорыя:Бітвы Швецыі Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага XVII стагоддзя Катэгорыя:Бітвы вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1611) Катэгорыя:1600 год у Еўропе Катэгорыя:Гісторыя Эстоніі Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Эстоніі