Чарамашня́ (, ) — былая вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Уваходзіла ў склад Слабадскога сельсавета.

Геаграфія За 10 км ад аграгарадка Слабада, 15 км ад горада Мазыр.

Этымалогія Назва паходзіць ад расліны чаромха.

Гісторыя Вёска заснавана ў сярэдзіне XIX ст. пасяленцамі-яўрэямі на балотным востраве, у Мазырскім павеце Мінскай губерні, у складзе Слабада-Скрыгалаўскай воласці Рэдзькаўскай вясковай абшчыны. У 1870 годзе ў Чарамашні налічвалася 25 душ. Насельніцтва займалася земляробствам, гандлем, саматужнымі промысламі — кавальскім, шавецкім, швейным і іншымі.

У 1909 годзе ў Чарамашні было 7 двароў 62 жыхары, у 1917 годзе — 10 гаспадарак і 64 жыхары.

У 1924 годзе налічвалася 19 двароў і 104 жыхары, дзейнічала яўрэйская пачатковая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Лекерта, пераназваны затым у «1 Мая».

У гады Другой сусветнай вайны ўсяго некалькі сем’яў змаглі эвакуявацца на ўсход, астатнія 32 яўрэі (старыя, жанчыны, дзеці) былі расстраляныя ў ваколіцах роднай вёскі ў першы год вайны. 10 чалавек загінулі ў баях альбо прапалі без вестак на фронце.

Пасля вызвалення калгас «1 Мая» аднавіў сваю дзейнасць, потым уз’яднаўся з суседняй гаспадаркай. У 1962 годзе вёска Чарамышня была далучана да вёскі Рудня (Слабадскі сельсавет).

Балоты ў ваколіцах вёскі былі меліяраваныя, тут размясціліся 4 садаводчых таварыствы.

Насельніцтва 1870 год: 25 душ 1909 год: 7 двароў і 62 жыхары 1917 год: 10 гаспадарак і 64 жыхары 1924 год: 19 двароў і 104 жыхары

Славутасці Брацкая магіла

Крыніцы

Літаратура Деревни и люди Мозырщины : историко-документальная хроника Мозырского района, всех сельсоветов и населённых пунктов региона (деревень, посёлков, хуторов). — Мозырь : Колор, 2001. — С.148.