Аляксандр Уладзіміравіч Паладзін (,  — ) — украінскі біяхімік, заснавальнік украінскай навуковай школы біяхімікаў. Акадэмік АН БССР (1933), АН УССР (1929), АН СССР (1942), АМН СССР (1944), доктар біялагічных навук (1926), прафесар (1922). Замежны член Польскай акадэміі навук (1950), ганаровы акадэмік Венгерскай акадэміі навук (1953), Балгарскай АН (1956), Румынскай АН (1957). Герой Сацыялістычнай Працы (1955). Заслужаны дзеяч навукі УССР (1935).

Біяграфія Скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1909). З 1909 выкладаў у ВНУ Санкт-Пецярбурга. У 1916—1923 — прафесар Харкаўскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства, адначасова ў 1921—1931 — прафесар, загадчык кафедры Харкаўскага медыцынскага інстытута. У 1925—1970 — дырэктар Украінскага біяхімічнага інстытута (з 1931 — Інстытут біяхіміі АН УССР), адначасова ў 1934—1954 — прафесар, загадчык кафедры Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1934 — неадменны сакратар Прэзідыўма, з 1939 — першы віцэ-прэзідэнт, у 1946—1962 — прэзідэнт Акадэміі навук УССР.

У 1947—1958 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

Науковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны пытанням біяхіміі вітамінаў, абмену рэчываў, параўнальнай біяхіміі нервовай тканкі і галаўнога мозгу пры розных функцыянальных станах. Працы па біяхіміі цяглічнай дзейнасці ляглі ў аснову сучасных уяўленняў функцыянальнай біяхіміі аб працэсах стомы, адпачынку і трэніроўкі цягліц. Сінтэзаваў аналаг вітаміну К — вікасол.

У 1926—1972 — галоўны рэдактар «Украінскага біяхімічнага часопіса».

Асноўныя працы Учебник физиологической химии. 1924 Основы питания. 3-е изд. М., 1927. Учебник биологической химии. 1938. Химическая природа витаминов. 3-е изд. Киев, 1941. Биохимия головного мозга. М., 1955. Биохимия нервной системы. Киев, 1958. Вопросы биохимии нервной системы. Киев, 1965. Белки головного мозга и их обмен. Киев, 1972 (у суаўт.). Избранные труды. Киев, 1975.

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1941, 1945), ордэн Чырвонай Зоркі (1944), ордэн Леніна (1944, 1945, 1948, 1955, 1965), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Ленінская прэмія (1929), медалі.

Ушанаванне памяці У 1973 Інстытуту біяхіміі АН УССР прысвоена імя А. У. Паладзіна. З 1973 НАН Украіны прысуджаецца прэмія імя А. У. Паладзіна за выбітныя навуковыя працы ў галіне біяхіміі і малекулярнай біялогіі.

Літаратура Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. — С. 218—219.

Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Акадэмікі АН УССР Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі