Ян Маліцкі (нар. 24 чэрвеня 1958, Дэмбы Шляхецкія) — польскі гісторык, дзеяч апазіцыі і публіцыст падпольных выданняў часоў ПНР, суарганізатар і з 1990 года дырэктар Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы (Studium Europy Wschodniej) Варшаўскага ўніверсітэта.
Біяграфія У 1983 годзе скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама вывучаў мастацтвазнаўства і класічную філалогію. У 1983—1986 гадах быў дактарантам Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта, але доктарскай ступені не атрымаў.
Паралельна з навуковай вёў апазіцыйную дзейнасць. З 1978 года быў распаўсюднікам незалежных часопісаў, у тым ліку «Głos», «Biuletyn Informacyjny „KOR“», «Placówka». У 1981 годзе быў сузаснавальнікам, а затым адным з рэдактараў незалежнага часопіса «Obóz», у 1981—1983 гадах быў сакратаром рэдакцыі, а ў 1983—1985 гадах — галоўным рэдактарам. У 1983—1985 гадах — арганізатар і кіраўнік падпольнага Інстытута Усходняй Еўропы і супрацоўнік арганізацыі «Niepodległość».
У маі 1985 года арыштаваны і ў лістападзе 1985 года асуджаны на 1,5 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 4 гады і штраф.
У 1989 годзе вярнуўся да журналісцкай і навуковай працы. Зноў далучыўся да рэдакцыі часопіса «Obóz», а ў 1990 годзе ўдзельнічаў у заснаванні Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў пры Інстытуце ўсходніх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта. Станам на 2024 год, ён — дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў. Таксама Маліцкі — галоўны рэдактар штоквартальніка Przegląd Wschodni, а таксама дырэктар і каардынатар Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага.
У ноч з 19 на 20 снежня 2024 года быў збіты невядомымі і дастаўлены ў шпіталь з сімптомамі страсення мозгу і падазрэннем на пералом костак чэрапа.
Узнагароды і адзнакі Камандорскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы (2009) прэмія імя Адольфа Бохенскі (разам з Ежы Туровічам) (1993) Прэмія Фонду Юзэфа Пілсудскага — гістарычная прэмія імя Ежы Лоека (1999) Медаль імя Іванэ Джавахішвілі Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003) Стыпендыя імя Расулзадэ, Баку (2006) Медаль Камянец-Падольскага ўніверсітэта (2007) Прэмія імя Святога Грыгора Перадзэ (2010) Доктар honoris causa Універсітэта імя Грыгора Перадзэ ў Тбілісі (2009) Залаты знак Усходне-Еўрапейскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Луцку (2013) Доктар honoris causa Астрожскага ўніверсітэта ў Астрогу (2013) Доктар honoris causa Прыкарпацкага нацыянальнага ўніверсітэта ў Івана-Франкоўску (2013) Бронзавы медаль «За заслугі перад культурай Gloria Artis» (2005) Кавалерскі крыж ордэна «Заслуг перад Літвой» (2006) Медаль падзякі міністра культуры Балгарыі (2008) Кавалерскі крыж ордэна Заслуг перад Венгерскай Рэспублікай (цывільны, 2009) Ордэн Пашаны (Грузія, 2011) Ганаровы знак «Bene Merito» (2011) Ганаровая грамата МЗС Украіны і Пасольства Украіны ў Варшаве «За выдатны ўклад у развіццё ўкраінска-польскага стратэгічнага партнёрства» (2013) Нагрудны знак Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны Івана-Франкоўскай вобласці «За заслугі ў галіне грамадзянскай абароны» (2013) Ганаровы медаль «За заслугі перад Прыкарпаццем» Івана-Франкоўскай вобласці (2013) Прэмія газеты «Rzeczpospolita» імя Ежы Гедройця (2013) Медаль CEW UMCS імя Святых Кірыла і Мяфодзія (2017) юбілейны медаль «25 гадоў незалежнасці Украіны» (2016). медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» (24 снежня 2024).
Крыніцы
Спасылкі Encyklopedia Solidarności — Jan Malicki Nota biograficzna na stronie Studium Europy Wschodniej
Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»