Міхаіл Мікалаевіч Рамановіч (нар. , Пружаны, Беларусь) — беларускі валейбольны трэнер. Заслужаны трэнер Беларусі.

Біяграфія Скончыў мінскі ІФК. У 1968 годзе прыехаў у Віцебск. Працаваў у тэхналагічным інстытуце, СДЮШАР № 4, трэніраваў працоўныя калектывы «Віцязь», «Кіравец». З пачатку 1990-х — галоўны трэнер каманды «Спадарожнік» (пасля — «Марка-Дынама-01», а з цяперашняга сезона — «Марка»). Тройчы прыводзіў сваіх падапечных да залатых медалёў чэмпіянату Беларусі, шэсць разоў яны былі ўладальнікамі Кубка краіны. Кіраваў мужчынскай нацыянальнай зборнай.

Крыніцы

Спасылкі Ностальгия по прошлому 100 лет Отечественному волейболу «Каждый последующий титул в чемпионате Беларуси давался тяжелее предыдущего». История витебской волейбольной команды «Спутник»

Катэгорыя:Валейбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Марка-ВДТУ» Катэгорыя:Трэнеры зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК