Аляксандр Пятровіч Яцына (нар. ) — беларускі ліхенолаг, міколаг, вучоны ў галіне біялагічнай разнастайнасці і аховы лішайнікаў і грыбоў. Кандыдат біялагічных навук (2015).
Біяграфія Скончыў у 2007 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2009-2011 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, з 2011 года супрацоўнік лабараторыі мікалогіі, вядучы навуковы супрацоўнік з 2019 года. З 2024 года загадчык кафедры батанікі біялагічнага факультэта БДУ.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па пытаннях біялагічнай разнастайнасці, аховы і сістэматыкі лішайнікаў. Аўтар больш як 170 навуковых прац, у т. л. манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, нарысаў у Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь, артыкулаў у нацыянальных і замежных выданнях, энцыклапедыях і інш.
Катэгорыя:Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі біялагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Кандыдаты біялагічных навук Катэгорыя:Міколагі Беларусі Катэгорыя:Ліхенолагі Беларусі