За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Бабруйскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Яўрэяў у раёне забівалі ў Бабруйску, вёсках Слабодка, Ясёны, Кавалі, у Глушанскім пасялковым савеце і іншых населеных пунктах. Па даных Камісіі НДК, толькі ў Бабруйску былі забітыя прыкладна яўрэяўАкт Бобруйской областной комиссии содействия в работе Чрезвычайной Государственной Комиссии по расследованию злодеяний немецко-фашистских захватчиков январь 1945 года. Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 82, дело 2, лист 32.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Бабруйску, у якім да канца 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля чалавек.

У Бабруйскім раёне 14 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Пабалавец МарыяЯд Вашем. , Міхалап Стэфаніда і ГалінаЯд Вашем. , Кот (Русецкая) Дар’яЯд Вашем. , Бяляўскія Ефрасіння і АляксандрЯд Вашем. , Мароз Антон і МарыяЯд Вашем. , Яловік Юлія і ВіктарЯд Вашем. , Лагун ФеадосіяЯд Вашем. , Пешкавы Іван, Ганна і ВалянцінаЯд Вашем. .

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены: Каля вёскі Елавікі Сычкоаскага сельсавета (з 1972 года тэрыторыя далучана да Бабруйска, вуліца Мінская). Каля вёскі Каменка Гарохаўскага сельсавета — мемарыяльны комплекс. У цэнтры Бабруйска, на вуліцы Сацыялістычнай, — «Алея Праведнікаў народаў свету» ў гонар беларусаў, якія ратавалі яўрэяў у Бабруйску. У Бабруйску на вуліцы Бахарава — мемарыяльны знак «Вязням Бабруйскага гета». На яўрэйскіх могілках Бабруйска на вуліцы Мінскай — 5 помнікаўВинница Г. Р. Приложение А. История гетто в отдельных населённых пунктах Восточной Беларуси // Холокост на оккупированной территории Восточной Беларуси в 1941—1944 годах. — Минск: Ковчег, 2011. — С. 269. — 360 с. — 150 экз. — ISBN 978-985-6950-96-7..

Крыніцы

Літаратура

Бабруйскі раён Катэгорыя:Гісторыя Бабруйскага раёна