Рэгіянальны спецназ Эфіопіі () — ваенізаваная арганізацыя Нацыянальных сіл абароны Эфіопіі. Выконвае функцыі жандармерыі (падтрыманне рэгіянальнай і агульнанацыянальнай бяспекі, супрацьдзеянне паўстанцкай і тэрарыстычнай дзейнасці).

Рэгіянальныя спецназы ўтвораны ў 2007 годзе для барацьбы з агадэнскімі паўстанцамі. Байцы фарміраванняў добра ўзброены і праходзяць ваенную падрыхтоўку.

15 красавіка 2015 года федэральны ўрад абвясціў, што падраздзяленні рэгіянальных спецназаў цалкам інтэграваны ў склад УС краіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Узброеныя сілы Эфіопіі Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі