Барыс Канстанцінавіч Клімаў (,  — , ) — рускі і савецкі хімік-тэхнолаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1936), доктар хімічных навук, прафесар (1935)Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. Старшыня Прэзідыўма Сахалінскага філіяла АН СССР (1950—1953).

Біяграфія Скончыў Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1913). Адразу па заканчэнні уключыўся ў працу па наладжванні розных хімічных вытворчасцей. У 1916 год прызначаны дырэктарам доследнага завода Ваенна-хімічнага камітэта Рускага фізіка-хімічнага таварыства, а пасля арганізацыі ў 1919 на яго базе Дзяржаўнага інстытута прыкладной хіміі (ДІПХ) — намеснікам дырэктара гэтай установы. З 1926 года пачаў педагагічную дзейнасць. У 1930 перайшоў у Ленінградскае аддзяленне Інстытута торфу ў якасці намесніка дырэктара па навуковай частцы і зацверджаны прафесарам кафедры хімічнай перапрацоўкі цвёрдых паліваў. У 1935—1945 гг. — загадчык лабараторыі Інстытута гаручых выкапняў АН СССР, створанага ў 1934 годзе. У 1945—1951 гг. — прафесар Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання. У 1949 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б). З 1951 — старшыня Прэзідыума Сахалінскага філіяла Акадэміі навук СССР, адначасова ў якасці грамадскай працы ўзначальваў Абласны Савецкі камітэт абароны міру.

Памёр 13 студзеня 1953.

Навуковая дзейнасць У гады Першай сусветнай вайны і пазней пры яго ўдзеле былі наладжаны вытворчасці шэрагу рэактываў, якія раней на тэрыторыі Расіі не вырабляліся: жоўты фосфар, фосфарны ангідрыд, сярністае жалеза і інш. Працуючы ў ДІПХ, зацікавіўся пытаннямі хіміі і тэхналогіі нізкакаларыйных паліваў і пачаў весці педагагічную працу ў гэтай галіне.

З пачатку 1930-х гадоў прысвяціў сваю дзейнасць распрацоўцы пытанняў хіміі і тэхналогіі сінтэтычнага вадкага паліва, асабліва пытанням шырокага выкарыстання мясцовых паліваў. Для паўкаксавання торфу ім быў распрацаваны новы тып шахтавай трохзоннай печы з унутраным абаграваннем, якая значна пераўзыходзіла старыя печы нямецкай сістэмы. Ім быў распрацаваны метад каксавання торфу ў камерных печах з мэтай атрымання металургічнага коксу. Для акультурвання мясцовых паліваў ім распрацаваны першы тып савецкага газагенератара для атрымання высокакаларыйнага газу з торфу. Загадваючы лабараторыяй у Інстытуце гаручых выкапняў, праводзіў вялікую даследчую працу па атрыманні штучнага вадкага паліва і каштоўных хімічных прадуктаў з цвёрдага паліва.

У 1942 годзе сумесна з прафесарам У. А. Ланіным распрацаваў прамысловы спосаб абяссервання ішымбаеўскага бензіну шляхам каталітычнай парафазнай ачысткі.

Асноўныя працы

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1945) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» (1947)

Крыніцы

Літаратура Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. — С. 404—405.

Спасылкі Клімаў Барыс Канстанцінавіч у базе даных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР