Стральцы́ (, ) — былая вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета.
Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дубоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.. Скасавана ў 1974 годзеРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..
Гісторыя Падчас вайны 1812 года належала Вікенцію Гзоўскаму, была спустошанаяНГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года..
У пачатку ХХ стагоддзя 29 двароў. У 1931 годзе вяскоўцы арганізавалі калгас «Чырвоны будаўнік». У 1941 годзе ў вёсцы 22 двары, 72 жыхары. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 17 чалавек, 5 жыхароў у час акупацыі. У 1965 годзе ў складзе калгаса «40 год Кастрычніка».
Крыніцы
Спасылкі