Свэтупэ — рака ў Латвіі, цячэ па тэрыторыі Салацгрыўскай, Катварскай, Лімбажскай, Палэскай і Вількенскай валасцей Лімбажскага краю. Упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора.
Даўжыня — 48 км (па іншых дадзеных — 58 км ці 47 км). Выцякае з паўночнага ўскрайка возера Дуньэзэрс на вышыні 48,9 м над узроўнем мора. Упадае ў Балтыйскае мора на паўднёвы захад ад Свэтцыемса ў Салацгрыўскай воласці. Ухіл — 1 м/км, падзенне — 49 м. Плошча вадазборнага басейна — 475 км² (па іншых дадзеных — 459 км²). Аб’ём гадавога сцёку — 0,15 км³. Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Латвіі