Барыс Маркавіч Шпенцар (,  — ) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі. Доктар хімічных навук (1934), прафесар (1932), член-карэспандэнт АН БССР (1936).

Біяграфія Нарадзіўся 3 красавіка 1890 г. у Херсоне ў сям’і прыказчыка. Скончыў Імператарскі Новарасійскі ўніверсітэт, Маскоўскі тэхналагічны інстытут і два курсы чырвонай прафесуры. Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У час Грамадзянскай вайны працаваў у савецкіх партыйных органах Украіны.

З 1924 па 1927 гады — ў маскоўскім Хімічным інстытуце ім. Л. Я. Карпава і адначасова быў дырэктарам хімічнай прамысловасці ВСНГ РСФСР.

У 1932—1934 гг. — член прэзідыума і вучоны сакратар Камітэта хімізацыі СССР.

З 1935 па 1937 г. жыў і працаваў у Беларусі. У гэтыя гады ён займаў пасаду старшыні Савета па вывучэнні прадукцыйных сіл БССР і паралельна кіраваў сектарам хімічнай тэхналогіі Інстытута хіміі АН БССР.

14 ліпеня 1937 г. быў арыштаваны. 3 красавіка 1938 г. па абвінавачанні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі асуджаны да выключнай меры пакарання. Расстраляны 3 красавіка 1938 г. Рэабілітаваны 28 лістапада 1956 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Займаўся арганізацыяй новых хімічных вытворчасцей у СССР, удзельнічаў у арганізацыі вытворчасці буры, борнай кіслаты, жоўтага фосфару і шэрагу хімічна чыстых прэпаратаў, вывучаў эканоміку хімічнай прамысловасці і тэхналагічнай хімічнай вытворчасці.

Аўтар больш за 30 навуковых прац.

Асноўныя працы Торф и его использование в народном хозяйстве: (труды апрельской сессии 1934 г. Белорусской академии наук) / Белорусская академия наук, Институт торфа. — Минск : Издательство Белорусской академии наук, 1935. — 515, с. Геоботанический анализ торфа. — Минск : Издательство Белорусской АН, 1935. — 80 с.

Літаратура Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. — С. 557.

Спасылкі Шпенцар Барыс Маркавіч у базе даных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі XX стагоддзя