Твістэр — гэта рухомая падлогавая гульня для актыўнай кампаніі.
Апісанне і правілы гульні Гульня складаецца з двух прадметаў: поля — полівінілхларыднага кілімка памерам 160×140 см, які рассцілаюць на падлозе, і спецыяльнай рулеткі. На кілімку намаляваныя чатыры шэрагі па шэсць буйных аднакаляровых колаў (чырвоны, жоўты, сіні і зялёны). Рулетка прымацаваная да квадратнай дошкі і служыць генератарам выпадковасці. На ёй разбітыя сектары для кожнай канечнасці з указаннем колеру. Суддзя круціць рулетку і зачытвае яе ўказанні гульцам.
Удзельнікі не маюць права займаць круг, які ўжо заняты канечнасцю іншага ўдзельніка альбо сваёй уласнай. Улічваючы, што чалавек мае 4 канечнасці, а поле для твістара — 24 круга, прычым адно поле кожнага колеру павінна быць свабодна для будучай перастаноўкі, тэарэтычна магчымая гульня не больш, чым ўпяцёх, не ўлічваючы суддзі. На практыцы ж акрамя суддзі гуляюць 2-4 ўдзельнікі.
Калі канечнасць ўдзельніка ўжо стаіць на полі пэўнага колеру, але рулетка загадвае заняць гэты ж колер, канечнасць неабходна пераставіць на любое іншае поле гэтага колеру.
Усе 6 колаў аднаго колеру могуць быць занятыя канечнасцямі ўсяго двух удзельнікаў. Калі так здарылася, а рулетка загадвае чарговым ходам паставіць канечнасць на гэты ж колер, то загад не выконваецца, а рулетку круцяць паўторна.
Увесь час гульні канечнасці нельга адрываць ад колаў. Адрыў адбываецца толькі пры чарговым перастраенні па загадзе рулеткі, агучанага суддзёй, альбо для таго, каб прапусціць цела суперніка пры яго перастраенні па загадзе рулеткі. У апошнім выпадку, пасля таго як супернік пад табой перабудуецца, трэба вярнуць канечнасць на месца.
Удзельнік прайграў і выбывае, калі ён упаў або калі яго локаць або калена, або ягадзіцы закранулі падлогу. Пераможцам аб’яўляецца апошні ўдзельнік, які не выбыў.
Спасылкі qTwister — бясплатная праграма для ПК, якая выконвае функцыю рулеткі. twister-roulette.com — сайт, які выконвае функцыю рулеткі. Выраб гульні сваімі рукамі.
Катэгорыя:Гульні