Імша́ўгія (Imshaugia) — род лішайнікаў сямейства . Назва ўпершыню апублікавана ў 1985 годзе.

Апісанне Талом разеткападобны або няпэўнай формы, да 5 см у дыяметры. Лопасці пакручастыя, даўжыня да 3 мм і шырыня 2 мм. Лопасці на канцах злёгку пашыраюцца, булавападобныя. Талом колеру ад мінеральна-шэрага да бялёса-шэрага і бялёса-светла-карычневай ніжняй паверхняй. Альгальны слой над верхнім каравы́м слоем перарыўны. Ізідыі зярністыя, бародаўкападобныя або кароткацыліндрычныя, аднаго колеру з таломам, часам сабраныя ў пухлыя згуртаванні, асабліва ў цэнтры. Апатэцыі трапляюцца рэдка. Каравы́ слой ад гідраксіду калію хутка жаўцее, пасля становіцца чырванавата-карычневым. Талом утрымлівае лішайнікавыя кіслоты: атранарын і лабарыевую.

Пашырэнне Адзначаны ў Паўночным паўшар’і (у тайзе, гарах і тундры). Часцей за ўсё растуць на кары і іглічных дрэвах і аддае перавагу адкрытым і добра асветленым лясным масівам. На Беларусі трапляецца ў хвойных і мяшаных лясах на драўніне, пнях, ствалах і галінах хвойных парод, асабліва хвоі.

Крыніцы

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пармеліевыя Катэгорыя:Роды грыбоў