Фіністэр (, ) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Брэтань. Самы заходні дэпартамент краіны (не ўлічваючы заморскія). Парадкавы нумар — 29. Адміністрацыйны цэнтр — Кемпер. Насельніцтва — 883 тыс. чалавек (24-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 2006 г.).

Геаграфія Плошча тэрыторыі 6733 км².

Дэпартамент уключае 5 акруг, 54 кантона і 283 камуны.

Гісторыя Фіністэр быў адным з першых дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Брэтань. Назва літаральна перакладаецца як «Край зямлі» () і адносіцца да назвы брэтонскага паселішча Фін-Тэр, які даў імя таксама заснаванаму тут абацтву і мысу.

Вядомыя асобы

Макс Жакоб