Міжнародны фестываль творчасці «Канскія львы» (, ) — штогадовая падзея ў галіне творчых камунікацый, рэкламы і сумежных галін. На фестывалі адзначаюцца прарыўныя, нестандартныя ідэі, падыходы і тэхналогіі, якія задаюць тэндэнцыі ў развіцці культуры, бізнесу і грамадства. Фестываль лічыцца найбуйнейшым сходам прафесіяналаў, дызайнераў, лічбавых наватараў і маркетолагаў у свеце.
Гэты фестываль працягласцю ад 5 да 7 дзён штогод праводзіцца ў французскім горадзе Каны, звычайна ў трэці тыдзень чэрвеняNews | About Us | Cannes Lions International Festival of Creativity . Хаця на фестывалі таксама праводзяцца семінары, навучальныя курсы і грамадскія мерапрыемствы для работнікаў рэкламнай галіны, яго галоўнай падзеяй з’яўляецца цырымонія ўзнагароджання ганаровымі ўзнагародамі найлепшых работ года ў галіне рэкламы. Работы ўзнагароджваюцца бронзавымі, сярэбранымі, залатымі «Канскімі львамі» і Гран-пры ў шэрагу катэгорый..
Сімвал фестывалю Сімвалам фестывалю з’яўляецца леў. Гэты сімвал з’явіўся дзякуючы Венецыі, дзе, разам з Канамі, праводзіўся фестываль у першыя гады існавання. Крылаты леў — сімвал Святога Марка, які аберагае Венецыю.
Беларускія прызёры У 2005 годзе ў катэгорыі «Медыя» агенцтва «Крынь»/Starcom атрымала залатога «Канскага льва» за рэкламную кампанію расійскага вытворцы піва.
У 2017 годзе беларуска Ангеліна Пісчыкава ўдастоена другой прэміі ў катэгорыі «Дызайн» за ўпакоўку лямпачак CS Light Bulbs для вытворцы асвятляльнага абсталявання Crazy Service.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фестывалі Францыі Катэгорыя:Каны Катэгорыя:З’явіліся ў 1954 годзе