Хімічная фізіка — навука, сумежная з хіміяй і фізікай мікраскапічных з'яў, якая вывучае будову і ператварэнне рэчываў на аснове выкарыстання тэарэтычных і эксперыментальных метадаў квантавай фізікі. Тэарэтычная аснова дысцыпліны — квантавая механіка. Эксперыментальныя метады — спектраскапічныя, рэнтгенаграфічныя, электронаграфічныя, нейтронаграфічныя, мас-спектраскапічныя і інш.
Раздзелы хімічнай фізікі: будова электронных абалонак атамаў і фізічная тэорыя перыядычнага закону Мендзялеева; квантавая тэорыя валентнасці, хімічных сіл і сіл міжмалекулярнага ўзаемадзеяння; будова і якасці малекул, крышталёў, вадкасцей, раствораў; элементарныя працэсы ўзаемадзеяння атамаў, малекул і хімічная кінетыка; тэорыя рэакцыйнай здольнасці; фотахімія; плазмахімія; тэорыя гарэння і выбухаў.
Гісторыя Хімічная фізіка ўзнікла ў 1920 — 1930-я гг. у выніку развіцця квантавых уяўленняў пра будову рэчыва.
Гл. таксама Фізічная хімія Фізічная кінетыка
Катэгорыя:Раздзелы фізікі Катэгорыя:Раздзелы хіміі